Беларуская Служба

У Іраку абстралялі ракетамі Зялёную зону ў Багдадзе

30.07.2021 14:02
Дзве ракеты паразілі Зялёную зону ў Багдадзе, у якой знаходзіцца амбасада ЗША, паведамляе агенцтва AFP.
Аўдыё

Пацярпелых і матэрыяльнай шкоды не было.

Напад адбыўся на досвітку, калі з Вашынгтона прыляцеў прэм'ер-міністр Ірака Мустафа аль-Кадэмі. У Белым доме ён размаўляў з прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Пасля сустрэчы прэзідэнт ЗША абвясціў аб заканчэнні баявых аперацый ЗША ў Іраку. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах пагрозы адраджэння Ісламскай дзяржавы і ўзмацнення ўплыву Ірана ў Іраку ЗША будуць працягваць супрацоўнічаць у галіне бяспекі ў рэгіёне.

У той жа час ён запэўніў, што амерыканскія салдаты, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Іраку, не будуць удзельнічаць у баях.

У апошнія месяцы напады на амерыканскія базы ў Іраку адбываліся амаль кожны дзень. Яны спыніліся перад ад'ездам візітам прэм'ер-міністра Кадэмі ў Вашынгтон. Некаторыя іракскія бакі спадзяваліся, што сустрэча прынясе канкрэтную дату поўнага вываду амерыканскіх салдат з Ірака.

юл